Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская правяла перамовы ў Нарвэгіі, Zerkalo.io і Tut.by прызнаныя экстрэмісцкімі. Найважнейшае за 13 жніўня


Сьвятлана Ціханоўская і міністарка замежных справаў Нарвэгіі Інэ Марые Эрыксэн Сёрэйдэ
Сьвятлана Ціханоўская і міністарка замежных справаў Нарвэгіі Інэ Марые Эрыксэн Сёрэйдэ

Падзеі 13 жніўня.

Сёньня ў Осла Сьвятлана Ціханоўская і генэральны дырэктар Yara Свайн-Тур Гульсэтэр правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі правы чалавека, дэмакратыю і супрацоўніцтва нарвэскай кампаніі зь «Беларуськаліем».

Адвакат былога незарэгістраванага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і сябра Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай Ільля Салей выехаў зь Беларусі.

Суд Цэнтральнага раёну Менску 13 жніўня прызнаў інфармацыйную прадукцыю Zerkalo.io, Tut.by і яго сацыяльных сетак экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Працягваецца крызіс, зьвязаны з масавым пераходам беларускай мяжы нерэгулярных мігрантаў, якіх спыняюць у Літве, Латвіі і Польшчы.

Музыкі гурту Irdorath Уладзімер Калач, Надзея Калач, Пятро Марчанка, Юлія Марчанка (Юніцкая), Антон Шніп, Зьміцер Шыманскі застаюцца пад арыштам.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG