Беларуская апазыцыйная лідэрка 9 жніўня выступіла ў Вільні ў МЗС і на Лукіскім пляцы.
Гайка Маас запэўніў беларусаў у далейшай падтрымцы з боку Нямеччыны. Ён перакананы, што цяперашні рэжым ня мае ні палітычнай, ні маральнай легітымнасьці.
«Мы салідарныя зь беларускім народам і яго правам выбіраць сваіх лідэраў», — заявіла дзейсная старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ з нагоды першай гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў выканаўчы загад аб блякаваньні маёмасьці дадатковых асобаў, датычных да сытуацыі ў Беларусі.
Брытанія ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць калійнай галіны і галіны нафтапрадуктаў, а таксама накладае абмежаваньні на тавары і тэхналёгіі двайнога прызначэньня.
У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на будынку мэрыі ў польскай сталіцы зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг на знак салідарнасьці зь беларусамі.
9 жніўня, у гадавіну выбараў прэзыдэнта 2020 году, калі Цэнтравыбаркам назваў яго пераможцам, Лукашэнка даў прэс-канфэрэнцыю. Яна доўжылася больш за 8 гадзін.
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь 9 жніўня разгледзеў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру. Суд вырашыў зьліквідаваць арганізацыю.
Супрацоўнікі Падляскага памежнага атраду на польска-беларускай мяжы з 6 жніўня штодня затрымліваюць мігрантаў. Самая вялікая група — 85 чалавек — была затрыманая ў суботу ў раёне Кузьніцы.
9 жніўня споўнілася 95 гадоў Янку Запрудніку — гісторыку, публіцысту, палітолягу, аднаму з самых вядомых і актыўных дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША.