Апэрацыя па перасадцы штучнага сэрца была зроблена ў Нэапалі. Продаж пратэза Aeson быў дазволены ў Эўропе зь леташняга сьнежня. Зробленая апэрацыя, як заяўляе прэс-служба «Кармат», азначае першы продаж штучнага сэрца з 2008 году, калі зьявілася гэтая кампанія.
Дагэтуль ніводнае сэрца «ЭСОН» не выкарыстоўвалася па-за клінічнымі дасьледаваньнямі. Кошт апэрацыі — 150 тысяч эўра. Яна была аплачана рэгіянальнай сыстэмай аховы здароўя.
- Штучнае сэрца «ЭСОН» створана для пацыентаў, якія маюць тэрмінальную бівэнтрыкулярную сардэчную недастатковасьць. Яно можа працаваць некалькі месяцаў у чаканьні трансплянтацыі жывога органа.
- У канцы 2013 году француская кампанія «Кармат» правяла першую ў сьвеце апэрацыю па ўжыўленьні цалкам аўтаномнага штучнага сэрца новай канструкцыі. Кампанію «Кармат» стварыў славуты кардыяхірург Ален Карпанцье.