Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Дзярждэпартамэнце, Макей абапіраецца на Расею і Кітай. Найважнейшае за 19 ліпеня


Энтані Блінкен і Сьвятлана Ціханоўская ў Дзярждэпартамэнце ЗША
Энтані Блінкен і Сьвятлана Ціханоўская ў Дзярждэпартамэнце ЗША

Сабралі для вас асноўныя падзеі дня.

Сёньня ў Вашынгтоне Сьвятлана Ціханоўская правяла перамовы зь дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам, намесьнікам дзяржсакратара Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамэнту ЗША Дэрэкам Шолем.

Трое журналістаў «Свабоды» і двое «Белсату» ўжо трое сутак застаюцца за кратамі. Дасюль невядома, у чым іх вінавацяць.

У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах.

Кіраўнік МЗС Беларусі чарговы раз заявіў, што лічыць санкцыі «фінансава-эканамічнай вайной Захаду зь Беларусьсю».

Па стане на 19 ліпеня літоўскія памежнікі затрымалі ўжо больш за 2000 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Афіцыйны Менск ня ўтойвае, што больш не спыняе міграцыі людзей з краін Азіі і Афрыкі ў Эўразьвяз.

Лукашэнка заявіў, што ў Літве дзейнічаюць злачынныя групоўкі, якія і займаюцца перапраўкай нелегальных мігрантаў. Беларусь гатовая аказаць дапамогу ў барацьбе зь імі, але «не задарма».

Сёньня стала вядома, за што дагэтуль не выпускаюць на свабоду журналістаў «Нашай Нівы».

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG