Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшаў палітвязень, якога асудзілі за цытату з малітвы на фасадзе дому


Палітычнае графіці, ілюстрацыйнае фота
Палітычнае графіці, ілюстрацыйнае фота

Берасьцеец Андрэй Леванюк 14 чэрвеня пачаў адбываць пакараньне ў гарадзкім СІЗА-7, а празь месяц выйшаў на волю.

7 красавіка Маскоўскі суд Берасьця разгледзеў крымінальную справу аб апаганьваньні збудаваньняў і псаваньні маёмасьці (артыкул 341 Крымінальнага кодэксу), піша «Вясна». Падставай да судовага працэсу стала цытата зь Бібліі.

36-гадовага Андрэя Леванюка вінавацілі ў тым, што ён «на фасадзе дому нанёс чырвонай фарбай з балёнчыка надпіс „Но избавь нас от лукавого“, чым нанёс шкоду ЖЭС-6 на суму 51 рубель 99 капеек».

Паводле абвінавачваньня, гэты надпіс пагоршыў «эстэтычнае ўспрыманьне» будынку.

На судзе мужчына пагадзіўся, што надпіс наносіў ён. Але адзначыў, што будынак ужо да гэтага неаднаразова быў «пашкоджаны» іншымі малюнкамі, але ЖЭС тое не хвалявала.

У выніку судзьдзя Вера Філонік пакарала берасьцейца 1 месяцам арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG