Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З кампаніі Hoster.by пасьля 52 дзён блякаваньня зьнялі абмежаваньні на разьлікі


Лягатып Hoster.by, ілюстрацыйнае фота
Лягатып Hoster.by, ілюстрацыйнае фота

У офіс Hoster.by сілавікі прыйшлі 18 траўня. Рахункі кампаніі тады заблякавалі, а дырэктара Сяргея Павалішава затрымалі, ён да сёньня за кратамі.

Таксама ў той дзень адбыліся ператрусы ў Tut.by, Av.by, Tam.by, Rabota.by, шэраг ключавых супрацоўнікаў арыштавалі.

Аб разблякаваньні сваіх рахункаў IT-кампанія Hoster.by паінфармавала ў сацсетках.

«Пачынаем закрываць запазычанасьці па аплаце за абсталяваньне, ліцэнзіі, офіс і заробак супрацоўнікам, — гаворыцца ў паведамленьні — Мы перажылі 52 дні фінансавага бязладзьдзя і ня выпусьцілі ніводнага сэрвэра. Гэты час даказаў, што ў нас найлепшыя кліенты, партнэры і супрацоўнікі. На жаль, пакуль ня можам перажыць гэтую радасьць асабіста зь Сяргеем Павалішавым. Але ён вельмі прасіў, каб яму не было сорамна за нас. Таму мы абяцалі рабіць найлепшы ў краіне хостынг, нягледзячы ні на што».

У Hoster.by адзначаюць, што кампанія працягвае працаваць і выконваць свае абавязаньні перад кліентамі і партнэрамі.

«Нам удалося ўсталяваць новыя маршрутызатары ў дата-цэнтрах, працягваць паляпшаць інфраструктуру: мы зрабілі магутную плятформу абароненага хостынгу для захоўваньня пэрсанальных дадзеных і працы плацежных сыстэм. Працягваем паляпшаць асабісты кабінэт карыстальніка, а на сайце зьявілася шмат карысных разьдзелаў», — удакладнілі ў кампаніі.

У сувязі з накладаньнем абмежаваньняў у Hoster.by не было магчымасьці рабіць некаторыя плацяжы — напрыклад, за ліцэнзіі на праграмнае забесьпячэньне. Аднак у сувязі з форсмажорнай сытуацыяй многія пастаўшчыкі далі свае паслугі ў растэрміноўку, а некаторыя ўвогуле дазволілі аплаціць іх на працягу 500 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG