Швайцарыя такім чынам далучылася да іншых краін пасьля таго, як улады Беларусі выклікалі абурэньне, перахапіўшы рэйс Ryanair у траўні і арыштаваўшы блогера-дысыдэнта на борце, піша Reuters.
Эўрапейскі зьвяз у мінулым месяцы увёў у дачыненьні да Беларусі шырокамаштабныя эканамічныя санкцыі, якія маюць на мэце яе асноўныя экспартныя галіны і доступ да фінансаў.
Урад Швайцарыі дадаў 78 фізычных асоб і сем арганізацый у свой санкцыйны сьпіс у дачыненьні да Беларусі, паведамляе Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях на сваім вэб-сайце. Захады ўступаюць у сілу сёньня а 16-й гадзіне паводле менскага часу.
Швайцарыя ўпершыню ўвяла санкцыі супраць Беларусі ў 2006 годзе на знак пратэсту супраць таго, што швайцарскія ўлады называюць парушэньнямі вяршэнства закону і правоў чалавека.