Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаны беларусамі сэрвіс для сну стаў пераможцам прэміі Apple


Каманда Loóna (зьлева направа): Дзьмітры Дорын, Яўген Неўгень, Сяргей Ганчар і Андрэй Янчурэвіч
Каманда Loóna (зьлева направа): Дзьмітры Дорын, Яўген Неўгень, Сяргей Ганчар і Андрэй Янчурэвіч

Сусьветны ІТ-гігант Apple назваў створаны беларусамі сэрвіс Loona адным з пераможцаў прэстыжнай штогадовай прэміі Apple Design Awards.

Apple штогод называе пераможцаў прэміі Apple Design Awards у шасьці катэгорыях. Сёлета адным з двух ляўрэатаў узнагароды за «Візуальныя эфэкты і графіку» стала распрацаваная беларусамі мабільная праграма Loona.

«Пераможцы ў гэтай катэгорыі стварылі ашаламляльныя выявы, умела намаляваныя інтэрфэйсы і высакаякасную анімацыю, якія складаюцца ў разнастайны і зьвязны сюжэт», — гаворыцца ў апісаньні катэгорыі.

Сэрвіс для сну Loóna зьявіўся ў жніўні 2019 году. Яго распрацавалі беларускія праграмісты і ІТ-прадпрымальнікі Андрэй Янчурэвіч, Дзьмітры Дорын, Сяргей Ганчар і Яўген Неўгень. Яны вядомыя як стваральнікі пасьпяховага сэрвісу фота- і відэафільтраў для сэлфі MSQRD, купленага ў 2016 годзе Facebook’ам.

Сама каманда называе Loóna гідам, які «адпраўляе вас у начное падарожжа». Карыстальнік выбірае сцэну, адпаведную свайму настрою, а затым «размалёўвае чароўныя лякацыі» — і расслабляецца. Loóna ўяўляе сабою камбінацыю візуальнага шэрагу, гукавой атмасфэры, узаемадзеяньня з карыстальнікам і гісторыі. Усё разам дапамагае стварыць умовы для сну. Рэйтынг праграмы ў Google Play — 4,4, у App Store — 4,9.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG