Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін ІТ-стартап эміграваў зь Беларусі на Кіпр


Кампутар праграміста, ілюстрацыйнае фота
Кампутар праграміста, ілюстрацыйнае фота

Частка супрацоўнікаў ІТ-кампаніі Fibery праз палітычную сытуацыю ў краіне была вымушаная пакінуць Беларусь.

Пра гэта ў справаздачы за травень паведаміў яе заснавальнік Міхаіл Дубакоў. Сам ён рэлякаваўся на Кіпр.

«Уся каманда распрацоўнікаў працавала зь менскага офіса. Але больш не працуе. Палітычная сытуацыя ў Беларусі прымушае людзей эміграваць у іншыя краіны. Цяпер 5 чалавек з нашай каманды на Кіпры, яшчэ 5 — у Польшчы».

У справаздачы айцішнік называе прычыны, якія прымусілі да радыкальнага кроку — закрыцьцё Tut.by і інцыдэнт з самалётам Ryanair. Падзеі, якія сталі апошняй кропляй для многіх беларусаў у рашэньні пакінуць краіну.

«Можаце ўявіць, як складана ў такіх умовах чальцам каманды факусавацца на разьвіцьці Fibery. Рэлякейт — складаны псыхалягічны працэс. Аднак мы павінны прайсьці праз гэтыя турбулентныя часы і выжыць», — зазначыў Міхаіл Дубакоў.

Пры гэтым ён лічыць, што ў пераезьдзе ёсьць і пазытыўныя рэчы. У прыватнасьці, разумееш сутнасьць аддаленай камунікацыі, празь зьмяншэньне сацыяльных кантактаў больш працуеш, а самае галоўнае — ва ўмовах бясьпекі супрацоўнікі-эмігранты лепш факусуюцца на задачах, чым у непрадказальнай Беларусі.

ІТ-прадпрымальнік Міхаіл Дубакоў у 2004 годзе заснаваў кампанію Targetprocess, якая распрацоўвала сыстэмы кіраваньня праектамі. Некалькі гадоў таму прыцягнуў 5 млн даляраў інвэстыцый ад «Зубр Капіталу» і ЭБРР.

Пазалетась запусьціў плятформу для мэнэджмэнту праектаў Fibery.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG