Кіраўнікі і інжынэры кампаніі прызналі, што яны ведалі пра гэтае сачэньне. Пра гэта гаворыцца ў дакумэнтах судовага працэсу ў ЗША супраць кампаніі Google, паведамляе выданьне Business Insider.
Паводле дакумэнтаў, Google выкарыстоўвае розныя спосабы збору зьвестак пра месцазнаходжаньне карыстальнікаў, уключна з Wi-Fi і іншымі прыкладаньнямі, не зьвязанымі з Google. Карыстальнікі павінны дзяліцца сваімі зьвесткамі, каб карыстацца праграмамі.
Таксама, тэстуючы вэрсіі сваёй апэрацыйнай сыстэмы Android, Google паспрабаваў схаваць наладкі прыватнасьці ў мэню, каб карыстальнікі не адключылі іх.
Справу супраць кампаніі Google пачалі ў 2020 годзе паводле ініцыятывы генэральнай пракуратуры штату Арызона.