Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвярых першаклясьнікаў менскай школы шпіталізавалі з атручэньнем пасьля школьнага сьняданку


Школьная сталовая, ілюстрацыйнае фота
Школьная сталовая, ілюстрацыйнае фота

У вучняў менскай школы № 66 зьявіліся сымптомы атручэньня. Бацькі ў агульным чаце налічылі паўтара дзясятка першаклясьнікаў, якія адчулі сябе кепска пасьля школьнай ежы. Сама меней чацьвёра дзяцей у шпіталі.

Чатыры вучні пачатковых класаў менскай школы №66 шпіталізаваныя з вострай кішэчнай інфэкцыяй. Пра гэта піша Telegram-канал Міністэрства здароўя.

«Дзеці адчулі сябе дрэнна, была ваніты, дыярэя, тэмпэратура. У нашым клясе чалавек 15 напісалі, што дзецям кепска і сёньня ў школу ня пойдуць», — расказалі бацькі рэсурсу Onliner.by.

Адзін са шпіталізаваных хлопчык еў толькі сьняданак, са школы яго забралі да абеду. Таму, кажа ягоная мама, справа дакладна не ў абедзенным меню.

«На сьняданак быў амлет, сасіска і какава. Сын амлету ня есьць, зьеў сасіску і выпіў какаву. Калі вярнуўся са школы, яму стала кепска. Спачатку думала, гэта вірус, але тэмпэратуры не было. Потым пачало ванітаваць, выклікалі „хуткую“. Увечары падняла пытаньне ў клясным чаце. Аказалася, чалавек 15 з такімі сымптомамі. Западозрылі какаву, раптам з малаком нешта ня так. Але дакладнай прычыны ня ведаем».

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя пацьвердзілі, што ў некаторых дзяцей з гэтай школы былі скаргі на дрэннае самаадчуваньне. Але пра масавае атручэньне гаворкі няма.

«У сярэдняй школе № 66 зарэгістравалі чатыры выпадкі вострай кішачнай інфэкцыі ў вучняў пачатковых клясаў. Дзеці шпіталізаваныя, яны атрымліваюць неабходную тэрапію. Спэцыялісты санітарна-эпідэміялягічнай службы Менска арганізавалі лябараторны кантроль — адбор пробаў прадуктаў, абсьледаваньне пэрсаналу. Сёньня праводзіцца заключная дэзынфэкцыя», — паведамілі ў ведамстве.

Санэпідэмслужба ўзялася правяраць школу, каб высветліць прычыну атручэння дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG