Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт ЭЗ прыняў палітычныя рашэньні па Беларусі, зь Менску высылаюць латвійскіх дыпляматаў. Найважнейшае за 24 траўня


Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс узьнімае на адной з плошчаў сталіцы Латвіі бел-чырвона-белы сьцяг. 24 траўня 2021
Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс узьнімае на адной з плошчаў сталіцы Латвіі бел-чырвона-белы сьцяг. 24 траўня 2021

Найважнейшае за 24 траўня.

Сёньня ў Брусэлі пачаў працу двухдзённы саміт Эўрапейскага зьвязу, на якім прынялі рэзалюцыю ў справе Беларусі.

Беларускія ўлады сёньня заявілі, што паведамленьне пра бомбу на борце самалёта Ryanair прыйшло па электроннай пошце ад «салдатаў ХАМАСу». ХАМАС адмовіў сваю датычнасьць да інцыдэнту.

Кіраўнік кампаніі Ryanair Майкл О’Ліры назваў інцыдэнт з самалётам «актам фундаванага дзяржавай пірацтва».

Яўгенія Чарняўская, дачка памерлага заснавальніка парталу Tut.by Юрыя Зісера і зьмешчанай цяпер пад хатні арышт Юліі Чарняўскай, паведаміла, што ў яе арыштавалі беларускія рахункі. Сама яна зь сям'ёй жыве ў Ізраілі.

Надзвычайнаму і паўнамоцнаму амбасадару Латвіі ў Беларусі Эйнарсу Сэманісу запрапанавана на працягу сутак пакінуць Менск. Такая была рэакцыя беларускіх уладаў на тое, што мэр Рыгі замяніў на адной з плошчаў гораду чырвона-зялёны сьцяг РБ на бел-чырвона-белы.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даручыў прэм’ер-міністру Ўкраіны Дзянісу Шмыгалю распрацаваць рашэньне аб спыненьні прамых авіяцыйных зносін зь Беларусьсю.

Міністар транспарту Вялікабрытаніі Грант Шапс адклікаў дазвол на палёты ў краіну, які дзейнічаў для беларускай авіякампаніі «Белавія» і чартэрных перавозчыкаў зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG