Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму не зарэгістравалі прарасейскую партыю «Саюз»? Дыскусія экспэртаў


Якія партыі дазволіць беларуская ўлада? Навошта ўрад падпісаў 26 інтэграцыйных «мапаў»? Наколькі шчыльнай будзе інтэграцыя Беларусі і Расеі?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітоляг Валер Карбалевіч і кіраўнік Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі.

Карбалевіч

  • Лукашэнка паказаў, што ёсьць «чырвоная лінія» ў беларуска-расейскім збліжэньні, далей за якую ён ня хоча пускаць Расею ў Беларусь
  • І дагэтуль была інтэграцыя ў эканамічнай, інфармацыйнай, вайсковай сфэрах
  • Але любыя спробы Расеі ўплываць на ўнутрыпалітычнае жыцьцё Беларусі жорстка прыпыняліся
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Палітыкаў, якія мелі сувязі з Расеяй, каралі больш жорстка, чым праэўрапейскіх
  • Узгадайце лёс Міхаіла Марыніча і Аляксандра Казуліна
  • Пытаньне рэгістрацыі «Саюзу» — гэта быў тэст
  • Лукашэнка шмат у чым гатовы ісьці насустрач Расеі
  • Але на тое, каб Расея атрымала магчымасьць наўпрост уплываць на ўнутраную палітыку — уключылі стоп-сыгнал
  • Лукашэнка выбірае з «мэню» магчымых саступак Расеі
  • У яго цяпер большая свабода рук
  • Калі б пытаньне пра рэгістрацыю прарасейскай партыі паўстала ў канцы жніўня ці на пачатку верасьня летась, магчыма, тады зь яго можна было гэта выціснуць
  • Лукашэнка ўзяў сытуацыю пад кантроль, і фактар вуліцы мінімізаваўся
  • У самой Расеі шмат што адбылося — гісторыя з Навальным, пратэсты, абвастрэньне канфлікту з Захадам
  • У Пуціна звузілася свабода выбару
  • Інстынкт самазахаваньня штурхае яго да падтрымкі беларускага рэжыму
  • У 2019 годзе, калі быў першы раўнд перамоваў па «дарожных мапах», усё уперлася ў 31-ю «мапу», якая прадугледжвала палітычную інтэграцыю
  • У 2019 годзе беларускі бок прапаноўваў падпісаць тое, што бакі ўзгаднілі, а Расея ўзамен вярнула б усе адабраныя льготы
  • Але Масква адмовілася, сказаўшы — не, толькі ў адным пакеце, але ўсе «мапы» альбо нічога
  • Я ня згодны з тым, што для Расеі інтэграцыя ўжо неактуальная
  • Расея зацікаўленая ў тым, каб эканамічна больш шчыльна прывязаць Беларусь да сябе

Сівіцкі

  • Адмовай у рэгістрацыі «Саюзу» Лукашэнка паказаў, што не пацерпіць умяшаньня Расеі ва ўнутрыпалітычныя справы Беларусі
  • Ён падкрэсьлівае, што адзіны прарасейскі палітык у Беларусі — гэта ён сам
  • Няпярэдадні леташняй выбарчай кампаніі было відавочна, што Расея гуляе ўдоўгую
Арсень Сівіцкі
Арсень Сівіцкі
  • І яе мэтай была зьмена палітычнага ляндшафту Беларусі
  • У дакумэнтах аднаго з дэпартамэнтаў адміністрацыі прэзыдэнта РФ, абнародаваных The Insider, размова ішла пра стварэньне не адной прарасейскай партыі, а пра некалькі, якія б паважалі інтарэсы Расеі
  • У гэты спэктар магла б упісацца і партыя Віктара Бабарыкі
  • Можа, таму Лукашэнка так жорстка і абышоўся з Бабарыкам
  • Крэмль зразумеў, што няма мяккіх інструмэнтаў, якія б прымусілі Лукашэнку пачаць канстытуцыйную рэформу
  • Мая гіпотэза, што яны будуць дзейнічаць больш жорстка
  • Паказальная гісторыя выкарыстаньня амэрыканскіх санкцыяў як нагоды для прыпыненьня паставак нафты на беларускія НПЗ
  • Саступкі Расеі ў эканамічнай і вайсковай сфэрах, якія былі зробленыя, не падрываюць манаполію Лукашэнкі на ўладу і на сілу
  • Цалкам аддаваць сувэрэнітэт і незалежнасьць ён не зьбіраецца
  • Цяпер Расеі інтэграцыйны праект нецікавы
  • У 2019 годзе Расея прапаноўвала фактычна стварэньне канфэдэрацыйнай дзяржавы, гэта было зьвязана са сцэнарамі транзыту ўлады ў Расеі
  • Калі Лукашэнка адмовіўся, у Расеі запусьцілі сцэнар «абнуленьня» прэзыдэнцкіх тэрмінаў Пуціна
  • Да канца 2019 году Расея была гатовая плаціць за інтэграцыю
  • Цяпер пра гэта забылі
  • Беларускі бок ня ведае, што ён атрымае за паглыбленьне інтэграцыі
  • Кіраўніцтва Беларусі зноў можа трапіць у пастку, у якую трапіла, падпісваючы ў 2010-2011 гадах інтэграцыйныя паперы і маючы неймаверныя чаканьні
  • Крэмль не выконваў свае абавязаньні па гэтых паперах, фармальныя і нефармальныя

Што было напярэдадні

  • Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі прарасейскай партыі «Саюз» на чале зь Сяргеем Лушчом
  • Афіцыйны Менск завізаваў і перадаў Маскве праекты 26 інтэграцыйных «дарожных мапаў»
  • Прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што засталося ўзгадніць дзьве «мапы». Паводле яго, гэта «можа здарыцца і празь месяц, два, тры, і праз шэсьць»
  • 27 красавіка беларускі амбасадар у Маскве Ўладзімер Сямашка выказаў меркаваньне, што астатнія дзьве «мапы» могуць падпісаць у верасьні-кастрычніку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG