па-расейску — па-беларуску:
лопата — рыдлёўка
совковая лопата — шуфаль (або шуфель)
топор — сякера
уровень (ватерпас) — ґрунтваґа
рубанок — гэбаль (або гэбель)
верстак (станок) — варштáт
ДЛЯ ЦІКАЎНЫХ — ПАДРАБЯЗНА:
1. Рыдлёўка і лапата — сынонімы ў літаратурнай мове. У дыялектах:
- рыдлёўка ў сярэднебеларускіх гаворках і на ўсёй тэрыторыі;
- лапата больш на ўсходзе;
- жалязьняк, зелязьняк і падобныя — на поўдні і ўсходзе;
- рыдзель на Віленшчыне.
Але ставяць у печ хлеб толькі на драўлянай лапаце.
У „сямействе лапáтных“ ёсьць і мянташка. Гэта слова-рэкардсмэн у беларускай безэквівалентнай лексыцы. На расейскую мову перакладаецца ажно пяцьцю словамі: ‘наждачная лопатка для точки косы’. Гук яд яе завецца словам мянціць, адсюль — мянціць языком.
2. Ад слова шуфаль/шуфель паходзіць шуфлік (рас. совок, але не ў сацыяльна-псыхалягічным значэньні ;-)).
3. Сякера і тапор — сынонімы ў літаратурнай мове. У некаторых гаворках разьмяжоўваюць значэньні: сякера (сакера) лёгкая, для абчэсваньня, тапор цяжкі, для сьсяканьня.
Рас. тесак — бел. склюд (шклюд, склют у дыялектах), цяжкая цясьлярская сякера для бярвеньня.
4. Поруч з ґрунтваґай у гаворках паўночнага захаду ёсьць васарваґа. Прычым усе гукі Ґ —выбухныя, як у слове ґанак.
5. Варштат традыцыйна азначае таксама ўсякі станок, у пераносным значэньні — месца працы: пісьменьніцкі варштат.
Шуфаль, ґрунтваґа, васарваґа, гэбаль, варштат — даўнія германізмы ў беларускай мове (як і многія іншыя, зьвязаныя з будаўніцтвам і рамёствамі).