Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кіраўніка БПЦ перавялі на новае месца — з поўдня Расеі ў Маскву


Мітрапаліт Павел, красавік 2020
Мітрапаліт Павел, красавік 2020

Мітрапаліт Павел стаў Патрыяршым намесьнікам Маскоўскай мітраполіі, правялебным Круціцкім і Каломенскім. Такое рашэньне прыняў Сынод Расейскай праваслаўнай царквы.

Да гэтага пасьля сыходу з кіраўніцтва БПЦ мітрапаліт Павел быў кіраўніком Екацярынадарскай япархіі на поўдні Расеі.

Цяпер мітрапаліт Павел будзе і сталым чальцом Сыноду — разам зь менскім мітрапалітам Веньямінам.

Летась пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мітрапаліт Павал заявіў на сустрэчы зь вернікамі, што шкадуе пра заўчаснае віншаваньне Аляксандра Лукашэнкі зь перамогай, а 17 жніўня ён наведаў пабітых АМАПам пратэстоўцаў у лякарні хуткай мэдыцынскай дапамогі ў Менску.

21 жніўня яго вызвалілі ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі і адправілі ў расейскую Кубань.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG