Суд у Маскве аштрафаваў на два з паловай мільёны расейскіх рублёў (каля 32 700 даляраў) сацыяльную сетку TikTok за адмову выдаліць кантэнт пра акцыі пратэсту, паведаміла ТАСС.
Паводле ўладаў, публікацыі заклікалі падлеткаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.
Раней у Расеі за падобныя парушэньні аштрафавалі Twitter, «УКантакце» і «Аднаклясьнікі». На чарзе Facebook і Google — справы супраць іх разгледзяць 4 траўня.
У дзясятках гарадоў Расеі 23 студзеня, 31 студзеня і 2 лютага прайшлі мітынгі і шэсьці ў падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.