Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Раскамнагляд» адклаў блякаваньне Twitter у Расеі, але падоўжыў «запаволеньне» да 15 траўня


«Раскамнагляд» вырашыў ня блякаваць Twitter пасьля таго, як служба мадэрацыі сацыяльнай сеткі выдаліла большую частку матэрыялаў, якія выклікалі прэтэнзіі нагляднага ведамства.

Аднак «запаволеньне» сацсеткі працягнецца да 15 траўня. Пра гэта піша прэс-служба «Раскамнагляду».

Як сказана ў заяве ведамства, пасьля аб’вяшчэньня аб «запаволеньні» Twitter выдаліў каля 1,9 тысячы забароненых матэрыялаў «зь дзіцячай парнаграфіяй, пранаркатычным і суіцыдальнымі кантэнтам», якія не былі выдаленыя з 2017 году.

«Адміністрацыя Twitter павысіла хуткасьць выдаленьня забароненых матэрыялаў. З 650 новых спасылак на забаронены кантэнт, якія зьявіліся нядаўна, выдалена каля 580. Сярэдні час выдаленьня складае 81 гадзіну», — адзначае ведамства.

«Раскамнагляд» заявіў, што такім чынам ён дае «дадатковы час на выдаленьне... усяго забароненага кантэнту».

«Раскамнагляд» 10 сакавіка абвясьціў аб запаволеньні хуткасьці працы сэрвісу мікраблогаў Twitter для карыстальнікаў з Расеі, сьцьвярджаючы, што гэтая мера паклікана прымусіць Twitter да захаваньня нормаў расейскага заканадаўства і абараніць расейцаў ад «ўплыву супрацьпраўнага кантэнту».

Пасьля заявы «Раскамнагляду» ў той жа дзень часова перасталі адкрывацца сайты Крамля, ураду Расеі, «Раскамнагляду», Сьледчага камітэту, Дзяржаўнай думы і шэрагу іншых органаў улады РФ. Пазьней улады заявілі, што да ўзьніклых непаладак рашэньне «Раскамнагляду» запаволіць працу сацсеткі Twitter ня мае дачыненьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG