У Менску і іншых гарадах Беларусі былі зробленыя спробы правесьці акцыі пратэсту, яны спыненыя сілавікамі
У Менску і іншых гарадах Беларусі 27 сакавіка затрымалі больш за 200 чалавек
Упраўленьне сьледчага камітэту па Менску завяло крымінальную справу па факту заклікаў тэлеграм-каналаў да «несанкцыянаванай акцыі»
Журналіста Анджэя Пачобута, затрыманага ў Горадні 25 сакавіка, зьмясьцілі ў менскае СІЗА на Валадарскага
А 2-й гадзіне ночы ў мястэчку Бобр Крупскага раёну, дзе жыве мастак Алесь Пушкін, быў ператрус
Міколу Статкевічу працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай. Палітык пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы
Сямёра кангрэсмэнаў ЗША накіравалі ліст у Жодзінскую турму палітвязьню і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, які знаходзіцца за кратамі ўжо 274 дні
Журналістку Кацярыну Андрэеву паставілі ў турме на ўлік як схільную да экстрэмізму
Былы кіраўнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў адказаў на пытаньні датычна інтэрвію былога супрацоўніка ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава, які пасьля пратэстаў звольніўся і зьехаў ва Ўкраіну
Віталь Макей, які да леташніх пратэстаў у Беларусі працаваў у МЗС пад кіраўніцтвам свайго бацькі міністра замежных спраў Уладзімера Макея, скрытыкаваў учорашнюю заяву міністэрства, адрасаваную ЗША