Tut.by удалося датэлефанавацца да Карпянкова на наўпростую тэлефонную лінію
У Карпянкова спыталі:
«Што вы можаце сказаць пра Станіслава Луапаносава? Ці можаце вы пацьвердзіць, тое, што ён распавядаў: што з гэтага адпавядае рэчаіснасьці?»
Карпянкоў адказаў:
«Ужо так шмат на гэтую тэму размаўлялі, што дадаць практычна няма чаго. Мне патлумачыць з гэтай нагоды асабліва няма чаго. А Лупаносаў — здраднік. Па тэлебачаньні быў добры фільм».
«Раней у МУС казалі, што інфармацыя якая паступае ад BYPOL, — няпраўда. Але потым сказалі, што Лупаносаў зьліваў інфармацыю. Альбо гэта няпраўда, альбо ён яе заліваў?»
«Мае наўпростыя тэлефонныя лініі тычацца ўнутраных войскаў. Звычайна тэлефануюць бацькі — цікавяцца пэўнымі пытаньнямі побыту, калі ёсьць нейкія праблемы ў дзяцей. А такія двухсэнсоўныя пытаньні ня хочацца камэнтаваць. Усе па цэнтральным беларускім тэлебачаньні паказана. Зьвяртайцеся да беларускага тэлебачаньня, прэсы, якая выходзіць, камэнтатараў нармальных, журналістаў, якія даюць расклады. Лупаносаў — вораг і здраднік нашай дзяржавы. Мне больш няма чаго адказаць на гэты конт»,— адказаў Карпянкоў.
Што расказаў Лупаносаў
Былы супрацоўнік ГУБАЗіК, падпалкоўнік Станіслаў Лупаноўсаў цяпер знаходзіцца ва Ўкраіне. У інтэрвію «Нашай ніве» ён распавёў, што «кантактаваў з Bypol, але ў саму арганізацыю не ўваходзіць, працуе ў ІТ».
Апошняй кропляй для яго «стала забойства Рамана Бандарэнкі», пасьля гэтага ён звольніўся і зьехаў.
Таксама Станіслаў Лупаносаў распавёў, што «у цэнтральным апараце МУС 400 чалавек у ходзе выбарчай кампаніі паставілі свае подпісы за Віктара Бабарыку». Таксама ён агучыў сярэдні заробак у ГУБАЗіК — каля 1700 рублёў.
Паводле Станіслава Лупаносава, каб адсачыць адміністратараў тэлеграм-каналаў, сілавікі правяраюць інтэрнэт-трафік: асдочваюць, напрыклад, па вазе скінутай карцінкі ў байтах. Таксама ён паведаміў, што «сыстэму Kipod усё ж выкарыстоўвалі, каб распазнаць дэманстрантаў». Кіраўніцтва кампаніі гэта абвяргала.