Насамрэч
Няпраўда.
Гэта вынікае з дадзеных сайта worldometers, якія базуюцца на афіцыйных зьвестках міністэрстваў здароўя краінаў сьвету. Што тычыцца колькасьці новых захворваньняў, то яна і сапраўды зьнізілася ў параўнаньні зь пікам другой хвалі пандэміі, якія прыпала на канец сьнежня — пачатак студзеня. Але яна застаецца высокай, 19 сакавіка колькасьць новых інфікаваных складала 1414 чалавек, 24 сакавіка — 1378 чалавек. Гэта не зусім «прырост у тысячу, крыху больш». Лукашэнка казаў пра суадносіны колькасьці ачунялых ад хваробы і новых інфікаваных.
Гэтыя суадносіны вымяраюцца паказьнікам «актыўных выпадкаў»: колькасьць усіх інфікаваных мінус колькасьць усіх, хто ачуняў і хто памёр. Інакш кажучы, гэта колькасьць тых, хто яшчэ хварэе і вынік іх хваробы пакуль нявядомы.
Паводле Лукашэнкі, «ідзе зьмяншэньне» гэтага паказьніку. Але, паводле адпаведнай дыяграмы, выразнага зьмяншэньня, прынамсі за апошнія два тыдні, не назіраецца. Паводле афіцыйнай статыстыкі, 12 сакавіка гэтых актыўных выпадкаў было ў Беларусі 7203, больш за 7000 іх было 13, 15, 16, 20, 22–25 сакавіка. Пазаўчора, 23 сакавіка, іх было 7269; учора, 25 сакавіка, актыўных выпадкаў было 7240.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі