Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Ільля Лабацэвіч у калёніі трапіў у лякарню з тромбам, яму забаранілі перадачы


Ільля Лабацэвіч з маці
Ільля Лабацэвіч з маці

Раней Лабацэвіча пазбавілі спатканьняў, пасылак і перадач да 16 траўня.

Прычыны такога стаўленьня турэмнай адміністрацыі да Ільлі Лабацэвіча невядомыя. Маці палітвязьня Натальля Лабацэвіч ведае пра тое, што сын трапіў у лякарню, ад намесьніка начальніка ПК № 17, піша «Вясна».

17 сакавіка жанчына прыехала ў Шклоў, каб перадаць сыну перадачу, але ёй сказалі, што Ільлю пазбавілі перадач за «пад’ём» і тое, што ён «некуды хадзіў». Ніякіх падрабязнасьцяў да сваіх словаў прадстаўнік турмы не дадаў. Спадарыні Натальлі таксама паведамілі, што яна не атрымлівае лістоў ад сына, таму што ён «ня хоча іх пісаць».

Празь іншых людзей маці даведалася, што Ільля цяпер у лякарні: у яго ўтварыўся тромб у назе. Пры гэтым Натальля абурылася, што, калі б не прыехала ў Шклоў, ня ведала б гэтага.

Ільля Лабацэвіч — жыхар Наваполацку, асуджаны на 1,5 года калёніі паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу (гвалтоўныя дзеяньні да міліцыянта).

14 верасьня, у адзін зь нядзельных маршаў, Ільля гуляў з маці, калі побач зь імі амапаўцы пачалі біць чалавека. Яны заступіліся за хлопца, у выніку іх таксама пачалі біць. Ільля стаў бараніць маці ад удараў, за што атрымаў сур’ёзны ўдар па галаве дубінкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG