Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі ў сувязі з атручваньнем Скрыпалёў і Навальнага


Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі, уведзеныя раней у дачыненьні да Расеі ў сувязі з атручваньнем Сяргея і Юліі Скрыпалёў у Солсбэры і Аляксея Навальнага ў Томску. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні міністэрства гандлю ЗША.

Паводле заявы, з 18 сакавіка Злучаныя Штаты прыпыняць дзеяньне наяўных выключэньняў з забароны на экспарт у Расею і рээкспарт тавараў і тэхналёгій, зьвязаных з нацыянальнай бясьпекай. Гаворка ідзе пра забарону паставак прадукцыі абароннага і падвойнага прызначэньня.

Самыя сур’ёзныя праблемы спазнаюць авіяцыйная і камічная галіны Расеі: абедзьве яны пазбавяцца амэрыканских экспартных паставак ужо пасьля 1 верасьня 2021, вынікае з заявы міністэрства гандлю ЗША.

Выключэньні могуць рабіцца толькі паводле рашэньня амэрыканскага кіраўніцтва, калі яно палічыць, што гэта будзе адпавядаць інтарэсам нацыянальнай бясьпекі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG