Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэцяя краіна ў сьвеце легалізавала марыхуану


Ніжняя палата парлямэнту Мэксыкі ўхваліла законапраект аб легалізацыі марыхуаны ў рэкрэацыйных мэтах, піша Associated Press. Дэпутаты прагаласавалі за праект закону ў цэлым і да позьняй ночы працягнулі абмяркоўваць яго дэталі.

Дакумэнт, паводле зьвестак агенцтва, дазволіць выкарыстаньне марыхуаны ў рэкрэацыйных мэтах, але ўсталюе сыстэму ліцэнзій, неабходных для ўсяго ланцужка вытворчасьці, разьмеркаваньня і продажаў. Грамадзяне ў адпаведнасьці з законам змогуць захоўваць да 28 грамаў марыхуаны і вырошчваць да шасьці расьлін, сем’і — да васьмі.

У Мэксыцы з 2017 году дазваляецца выкарыстоўваць марыхуану ў мэдычных мэтах. Вярхоўны суд краіны некалькі разоў прызнаваў законным ужываньне марыхуаны дзеля прыемнасьці.

Цалкам канабіс легалізавалі раней Уругвай, потым Канада. Рэкрэацыйнае выкарыстаньне дазволена таксама ў некалькіх штатах ЗША.

Камісія ААН у пытаньнях наркатычных рэчываў у сьнежні 2020 году прагаласавала за выключэньне мэдычнага канабісу (а таксама смолаў канабісу) са сьпісу найбольш небясьпечных наркотыкаў. Як паведамляе газэта The New York Times, цяпер марыхуана будзе лічыцца сродкам, якія валодае тэрапэўтычнымі ўласьцівасьцямі. За год да гэтага зьмякчыць клясыфікацыю канабісу рэкамэндавала Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG