«Мірныя сходы павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, і міліцыя не павінна гвалтоўна іх спыняць, нават калі яны адбываюцца ў парушэньне працэдураў арганізацыі. Ужываньне фізычнай сілы, а тым больш спэцыяльных сродкаў і зброі, можа быць толькі як крайняя мера. Непрапарцыйна жорсткія напады сілавікоў нельга разглядаць як законную дзейнасьць дзеля аховы грамадзкага парадку, а ў выпадках справакаванага імі гвалту ў адказ — як абарону ад сваіх жа неправамерных дзеяньняў», — гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.
Гвалт, справакаваны непрапарцыйным выкарыстаньнем фізычнай сілы і спэцсродкаў, дае падставы разглядаць наступных асуджаных асобаў у якасьці палітычных зьняволеных, адзначаецца ў дакумэнце.
1. Андрэй Іванюшын — асуджаны на 2,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364 КК
2. Мікіта Афанасьеў — асуджаны на 3,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364 КК
3. Мікіта Трацякевіч — асуджаны на 3,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364 КК
4. Аляксей Сьцерлікаў — асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі па ч. 2 арт. 363 КК
5. Аляксандар Троцкі — асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі па арт. 14 і 362 КК
6. Анастасія Нікіціна — асуджаная на 1 год і 1 месяц пазбаўленьня волі па ч.1 арт. 14 і ч. 2 арт. 339 КК
7. Аляксандар Перапечка — асуджаны на 1 год абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 339 КК.
Маніторынг паседжаньняў паказаў: суды выносяць неадэкватна жорсткія прысуды ў параўнаньні з тымі, што агучваліся па такіх жа катэгорыях справаў па-за палітычным кантэкстам.
Адпаведна, працягласьць і ўмовы пазбаўленьня волі відавочна непрапарцыйныя правапарушэньню, па якім гэтыя асобы прызнаныя вінаватымі, падсумоўваюць праваабаронцы.