Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іркуцку праз скаргі на катаваньні звольнілі начальніка СІЗА-1


СІЗА №1 у Іркуцку
СІЗА №1 у Іркуцку

Начальнік сьледчага ізалятара № 1 Іркуцку, вядомага скаргамі зьняволеных і затрыманых на катаваньні, палкоўнік Ігар Макееў звольнены з Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП).

21 студзеня стала вядома аб тым, што ўпраўленьне ФСВП Іркуцкай вобласьці адхіліла ад працы кіраўнікоў сьледчага ізалятару № 1 Ігара Макеева разам з начальнікам папраўчай калёніі № 6 у Іркуцку. У ФСВП гэта патлумачылі праверкай фактаў катаваньняў ва ўстановах ведамства, раней пацьверджаных амбудсмэнамі.

Раней сваякі аднаго са зьняволеных Кежыка Андара заявілі пра катаваньні ў СІЗА. Па словах сястры Андара, яе брату ўстаўлялі ў прамую кішку кіпяцільнік, які там выбухнуў. Траўмы зьняволенага, якому правялі ўжо дзьве апэрацыі, пацьвердзіла ўпаўнаважаная ў правах чалавека Іркуцкай вобласьці Сьвятлана Сямёнава. Андар застанецца інвалідам.

Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце згвалтаваньня зьняволенага, якога катавалі з мэтай атрымаць прызнаньне ва ўдзеле ў бунце ў ангарскай калёніі № 15. Абвінавачаньне прад’явілі чатыром супрацоўнікам СІЗА. Праваабаронцы маюць намер дамагчыся адкрыцьця яшчэ адной крымінальнай справы — аб прымусе да дачы лжывых паказаньняў.

Бунт у калёніі ў Ангарску адбыўся ў красавіку 2020 году. Больш за 200 зьняволеных нанесьлі сабе траўмы на знак пратэсту супраць катаваньняў. Усяго пацярпела каля 300 чалавек. Цела загінулага зьняволенага было знойдзенае пад заваламі пасьля пажару ў калёніі. Акрамя таго, паведамлялася пра сьмерць зьняволенага ў Варонежы, які падчас беспарадкаў у калёніі Ангарску атрымаў пералом хрыбетніка. ФСВП аспрэчвае гэтыя зьаесткі.

Пасьля бунту многіх зьняволеных вывезьлі ў іншыя калёніі рэгіёну і ў СІЗА-1. Там, паводле іх заяваў, зь іх катаваньнямі выбівалі прызнаньні ў арганізацыі бунту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG