Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Макей: «З МЗС звольніліся ня болей за 5-6% супрацоўнікаў»


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі заявіў, што Расея не адзіны вэктар замежнай палітыкі для дзяржавы; да пытаньня, ці прызнаваць бел-чырвона-белы сьцяг экстрэмісцкім, трэба падысьці асьцярожна, а таксама заявіў, што палітычныя праціўнікі завысілі колькасьць звальненьняў з МЗС.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей расказаў, што дзяржава ўсё адно спадзяецца на супрацоўніцтва з Эўропай. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію РБК.

Праз пратэсты ў Беларусі і жорсткі разгон мірных мітынгоўцаў супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў краіны Эўразьвяз і ЗША ўвялі санкцыі. Пры гэтым гаварыць пра тое, што ў замежнай палітыцы краіны застаўся толькі расейскі вэктар, было б няправільна.

«Я не пагаджуся, што мы засталіся толькі разам з Расеяй і іншыя кантакты ў замежнапалітычнай сфэры адсутнічаюць. У нас захаваліся нармальныя адносіны з краінамі так званай „далёкай дугі“, з Кітаем, Пакістанам, іншымі».

Паводле Макея, адносіны з Эўрапейскім зьвязам не спыняліся. Прыкладна зь дзесяцьцю краінамі летась нават вырасьлі аб’ёмы гандлю. На думку Макея, цяжкасьці ў адносінах з ЭЗ часовыя. Ён выказаў гатоўнасьць абмяркоўваць з АБСЭ сытуацыю ў дзяржаве і шукаць выйсьце з крызісу, але катэгарычна адмовіў, што афіцыйны Менск можа пайсьці на трансфэр улады, безумоўны сыход Лукашэнкі з пасады. Ён чарговы раз скептычна выказаўся пра «рэвалюцыю» і «ціск вуліцы».

На сустрэчы ў канцы лютага Пуцін і Лукашэнка ў канцы лютага абмяркуюць інтэграцыю, а таксама «можа быць закранутая тэма ўзаемадзеяньня ў фінансава-крэдытнай сфэры». Пры гэтым Макей кажа, што гэтыя перамовы не азначаюць таго, што Беларусі будзе прасіць крэдыдыт ў Расеі. Магчыма, размова пойдзе пра сумесныя праекты, якія «абмяркоўваліся падчас візыту віцэ-прэм’ера Барысава ў Беларусь».

Акрамя таго, Макей зноў паведаміў пра пагрозы ў бок сваёй сям’і, зь якімі нібыта сутыкаўся і раней. Ён адзначыў, што пасьля яго прамовы на Ўсебеларускім народным сходзе жонцы на тэлефон было «пад сотню званкоў, SMS, паведамленьняў у Instagram і Facebook».

На пытаньне пра магчымае прызнаньне беларускімі ўладамі бел-чырвона-белага сьцяга экстрэмісцкім, Макей адказаў, што праблему павінны вырашыць гісторыкі на адмысловай дыскусіі.

«Каб хаця нейкія рэзкія, забароненыя рэчы, рашэньні, не прывялі да таго, што гэта, наадварот, выкліча нейкае адрынаньне ва ўдзеле грамадзтва, калі нават гэта невялікая частка грамадзтва».

Пры гэтым Макей сказаў, што гэта яго «асабісты пункт гледжаньня».

Інфармацыю аб тым, што з МЗС за час пратэстаў звольніліся ад 70 да 100 супрацоўнікаў, Макей аспрэчыў, сказаўшы, што «ведамства маленькае», і з такой колькасьцю звальненьняў проста перастала б працаваць. У сапраўднасьці, паводле міністра, звольніліся 5-6% супрацоўнікаў МЗС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG