Пра гэта стала вядома 12 лютага падчас пасяджэньня суду ў адміністрацыйным працэсе ў дачыненьні да Корзуна.
Паводле далучанай да справы пісьмовай заявы Корзуна, ён абвясьціў галадоўку ў сувязі з «фактычным выкраданьнем (яго. — РС) без тлумачэньня прычын», «незаконным вядзеньнем адміністрацыйнага працэсу» і «парушэньнем тэрміну разгляду справы».
Салігорскага шахтара Юрыя Корзуна 12 лютага асудзілі на 15 сутак арышту за «ўдзел у масавым мерапрыемстве».
Раней Юры Корзун ужо адбываў адміністрацыйны арышт за чаяваньне ў парку, якое расцанілі як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства». Пасьля адбыцьця 15 сутак на волю яго ня выпусьцілі, дадаўшы яшчэ такі ж самы тэрмін.
Летась у верасьні шахтар прыкаваў сябе да горназдабыўнога абсталяваньня і адмовіўся выходзіць на паверхню на знак пратэсту супраць гвалту і беззаконьня. Пасьля гэтага ён далучыўся да страйку.