Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціла і Пратасевіч адказалі на запыт уладаў Беларусі аб іх экстрадыцыі з Польшчы


Раман Пратасевіч
Раман Пратасевіч

Стваральнікі сеткі тэлеграм-каналаў Нехта, галоўны зь якіх унесьлі ў экстрэмісцкі сьпіс, адрэагавалі на зварот афіцыйнага Менску да ўладаў Польшчы з просьбаю выдаць іх.

Сьцяпан Пуціла заявіў, што Сьледчы камітэт не расьсьледуе сотні справаў аб катаваньнях і гвалце, але патрабуе ад іншай краіны «выдаць таго, каго па вызначэньні выдаць ня могуць».

Раман Пратасевіч у сваім твітэры напісаў, што, пабачыўшы навіну пра патрабаваньне рэжыму Лукашэнкі да Польшчы выдаць яго, засьмяяўся.

«Дарагія спэцслужбы, я ўжо амаль пяць месяцаў жыву ў іншай краіне. Так што адпраўляйце свае паперкі каму заўгодна і колькі заўгодна далей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG