Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На бліжэйшыя 3 гады стану рабом». Асудзілі яшчэ аднаго ўдзельніка маршу ў Курапаты


Іван Зубко
Іван Зубко

У Заводзкім судзе Менску вынесьлі чарговы прысуд у справе маршу ў Курапаты. Асуджаны — 25-гадовы кухар.

Судзьдзя суду Заводзкага раёну Менску Дзьмітры Астапенка адправіў пратэстоўца Івана Зубко на 3 гады «хіміі». Зубко адправяць у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, піша «Вясна».

Івана прызналі вінаватым у актыўным удзеле ў «групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, што пацягнула за сабой парушэньне працы грамадзкага транспарту», па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

«На бліжэйшыя тры гады стану рабом», — сказаў Іван Зубко, ацэньваючы прысуд.

Пад арыштам падсудны быў з 16 лістапада. Меру стрыманьня Івану зьмянілі на падпіску аб нявыезьдзе — і адпусьцілі пасьля вынясеньня прысуду. Пазоў аб шкодзе «Мінсктрансу», якую раней ацанілі ў 10 689 беларускіх рублёў, пакуль не разглядалі. На мабільны тэлефон і пляншэт Зубко накладзены арышт.

Абаронца Івана Зубко падчас спрэчкі бакоў адзначыла, што праспэкт перакрыў спэцаўтатранспарт АМАПу.

Па падзеях 1 лістапада 2020 году Лукашэнкавы сілавікі завялі адразу 231 крымінальную справу супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. 15 студзеня ў Першамайскім судзе вынесьлі першы прысуд, 47-гадоваму Міхаілу Глухоўскаму прысудзілі, як і Зубко, 3 гады «хіміі», але без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG