Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар Пуціна аб пратэстах у Беларусі і Расеі: ёсьць падобныя элемэнты, зьвязаныя з правакатарамі


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

Прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў лічыць, што нельга праводзіць паралелі паміж пратэстамі ў Расеі і Беларусі, бо сытуацыі ў дзяржавах розныя і прычыны, якія прывялі да росту пратэставай актыўнасьці, таксама адрозьніваюцца. Пра гэтую яго заяву паведамляе ТАСС.

«Тут я ня стаў бы праводзіць нейкіх паралеляў. Безумоўна, ёсьць падобныя элемэнты. Я маю на ўвазе элемэнты, зьвязаныя з правакатарамі, правакацыйныя элемэнты. Так, яны ёсьць», — сказаў Пяскоў.

«Але ў той жа час мы ж дзьве розныя краіны. У нас розныя сытуацыі, розныя прычыны, таму я зусім бы не атаясамляў гэта», — дадаў ён.

Пры гэтым Пяскоў падкрэсьліў, што ў абедзьвюх дзяржавах «сілавыя структуры выконваюць свой абавязак». «Яны змагаюцца з правакатарамі і зь несанкцыянаванымі акцыямі», — адзначыў ён.

Аляксандар Лукашэнка ня раз казаў пра тое, што «лялькаводы» з-за мяжы, якія, нібыта арганізоўваюць пратэсты ў Беларусі, маюць на мэце Расею.

29 студзеня ён заявіў, што Захад, падтрымліваючы пратэставую актыўнасьць у Беларусі, хацеў «ажыцьцявіць бліцкрыг, каб атрымаць трамплін для наступу супраць Расеі». У дачыненьні да падзеяў у РФ Лукашэнка сказаў, што гэта «першы званок», і разгойдваньне сытуацыі працягнецца, бо ў верасьні Расею чакаюць думскія выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG