Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы напісалі спэцдакладчыку ААН пра грубыя парушэньні правоў Віктара Бабарыкі


Заля паседжаньняў Вярхоўнага суду
Заля паседжаньняў Вярхоўнага суду

Беларускі Хэльсынскі камітэт і праваабарончы цэнтар «Вясна» просяць экспэртаў ААН паўзьдзейнічаць на беларускія ўлады, каб забясьпечыць палітвязьню Віктару Бабарыку права на абарону, а таксама магчымасьць абскарджаньня прысуду ў апэляцыйным парадку.

Юрысты БХК і ПЦ «Вясна» заклікалі спэцыяльных дакладчыкаў ААН даць ацэнку абуральнаму парушэньню права экс-кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі на справядлівы судовы разбор у сувязі з заплянаваным разглядам ягонай крымінальнай справы. Яму адмовілі ў апэляцыі, справу адразу будзе разглядаць Вярхоўны суд.

Праваабаронцы падкрэсліваюць: згодна з ч. 5 арт. 370 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, «прысуды Вярхоўнага суду абскарджаньню і апратэставаньню ў апэляцыйным парадку не падлягаюць». Адпаведна, вынесеныя пастановы ўступаюць у сілу неадкладна.

Разам з тым у п. 5 арт. 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах прадугледжана, што «кожны, асуджаны за якое-небудзь злачынства, мае права на тое, каб ягоны прысуд перагледзела вышэйшая судовая інстанцыя згодна з законам».

Крымінальна-працэсуальны кодэкс Беларусі прадугледжвае магчымасьць скаргі на прысуд у парадку нагляду, але нагляд не зьяўляецца стадыяй перагляду крымінальнай справы. Такая скарга разглядаецца без удзелу бакоў і без пратаколу. Камітэт правоў чалавека ААН ня лічыць стадыю нагляду ў беларускай прававой сыстэме эфэктыўным спосабам абароны.

У паведамленьні спэцдакладчыка аб правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн гаворыцца: у адсутнасьць магчымасьці аказаньня прававой дапамогі Віктару Бабарыку ў ходзе азнаямленьня з крымінальнай справай праз пазбаўленьне ліцэнзіі яго абаронцы Аляксандра Пыльчанкі і ўзяцьці пад варту адваката Максіма Знака гаворкі аб справядлівым судовым разглядзе крымінальнай справы ня можа ісьці ў прынцыпе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG