Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя ў справе Рамана Бандарэнкі згубілі вынікі экспэртызы, — BYPOL


Адзін са стыхійных мэмарыялаў Раману Бандарэнку ў Менску
Адзін са стыхійных мэмарыялаў Раману Бандарэнку ў Менску

На думку сьледчых ініцыятывы By_pol, у любы момант сфальшаваную на загад Генпракуратуры экспэртызу можа абвергнуць сапраўднае заключэньне.

Ініцыятыва By_Pol працягвае расьсьледаваньне па факце гібелі Рамана Бандарэнкі. Тэлеграм-канал ініцыятывы апублікаваў новыя зьвесткі ў справе.

Праверка па сьмерці Бандарэнкі зацягваецца, бо сьледчыя ў ягонай справе ня могуць адшукаць адну зьніклую экспэртызу.

У паведамленьні гаворыцца, што экспэрты праявілі прынцыповасьць і ў заключэньні падалі праўдзівыя зьвесткі аб мэханізьме прычыненьня цялесных пашкоджаньняў і прычынах сьмерці мужчыны, што не задавальняе Генэральную пракуратуру, якая праводзіць праверку.

Новыя дадзеныя расьсьледаваньня By_Pol сьведчаць, што на вышэйшым узроўні вырашылі прыцягнуць «больш ляяльных экспэртаў», гатовых зьмяніць вынікі экспэртызы. Што і зрабілі.

Аднак пасьля экспэртызы вынікі робяцца ў двух асобніках, адзін накіроўваецца таму, хто прызначаў экспэртызу, другі застаецца ў таго, хто яе праводзіў. Ініцыятыва мае зьвесткі пра тое, што асобнік, накіраваны ініцыятару экспэртызы, зьнік.

«У сувязі са стратай падпісанага і зарэгістраванага ў належным парадку заключэньня экспэрта падмяніць вынікі немагчыма, бо ў любы момант можа „ўсплыць“ першапачатковы асобнік», — тлумачаць удзельнікі ініцыятывы.

На мінулым тыдні By_Pol назваў імёны тых, хто можа мець дачыненьне да трагічнай сьмерці Рамана Бандарэнкі. У якасьці доказу там апублікавалі білінгі тэлефонаў названых людзей.

У сваёй новай публікацыі ініцыятыва пацьвярджае прысутнасьць мэдыка Алены Казак з атачэньня Аляксандра Лукашэнкі ў раёне «плошчы Перамен» у час, калі там зьбілі і выкралі Рамана Бандарэнку. Паведамляецца, што яна стэлефаноўвалася з Жанетай Волчак, імя якой ужо было ў сьпісе меркаваных удзельнікаў выкраданьня Бандарэнкі. Алену Казак дадалі ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG