Паводле ацэнак «Нашай нівы», каля 2000 чалавек узялі сёньня ўдзел у гуляньнях на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.
Людзі выйшлі ў цэнтар гораду без плякатаў і сьцягоў. Пра акцыю дамаўляліся ў раённых чатах.
Але ў цэнтры пратэстоўцаў ужо чакалі мікрааўтобусы сілавікоў. Паводле валянтэраў, было затрымана каля 50 чалавек, іх адвезьлі ў розныя РУУС Менска.