Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту. Менск, 23 студзеня.
Акцыя пратэсту. Менск, 23 студзеня.

Акцыі салідарнасьці ў 176-ты дзень пратэстаў у Беларусі

У Беларусі працягваюцца акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі. Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

Акцыя ў падтрымку нацыянальнага сьцяга ў Менску

Ініцыятыва «​Сьпісы затрыманых»​ паведамляе пра 15 затрыманых у Менску

Менчукі выходзяць на акцыі супраць прызнаньня экстрэмісцкім бел-чырвона-белага сьцягу

Яшчэ адна акцыя ў падтрымку нацыянальнага сьцяга ў Менску

Марш у раёне вуліцы Даўгабродзкай у Менску

Лік затрыманых у Менску ўжо больш 20

Акцыя з нацыянальнымі сьцягамі ў Вялейцы

Колькасьць затрыманых у Менску вырасла да 36

Упершыню за апошнія месяцы дэманстранты выйшлі ў цэнтар Менска

Каля 2000 чалавек узялі сёння ўдзел у гуляньнях пратэсту на праспэкце Незалежнасьці ў Менску, паводле ацэнках Нашай Нівы. Паводле валянтэраў, затрымана каля 50 чалавек.

Вядома пра 47 затрыманых падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Менску

Марш пратэсту ў Бараўлянах пад Менскам

Валянтэрам вядомыя прозьвішчы 55 затрыманых

Акцыі салідарнасьці зь беларусамі прайшлі і ў замежжы

Каля турмы на Акрэсьціна затрымалі прадусарку Карыну Хацкалёву

У Менску ў нядзелю затрымалі больш за 120 чалавек

31 студзеня ў цэнтры Менску адбыліся затрыманьні, калі сотні чалавек выйшлі без плякатаў і сьцягоў на супольную прагулку. Паводле стану на 20.11, як інфармуе Тэлеграм-канал «Списки задержанных», затрыманых налічваецца 121.

Сёньня ў Менску затрымалі некалькі лекараў

Як інфармуе Тэлеграм-канал «Белые Халаты. News», сярод затрыманых Тацяна Ільіна, загадчыца аддзяленьня прамянёвай дыягностыкі РНПЦ «Кардыялёгія».

У цяперашні час доктарка Ільіна знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС.

Тацяна Ільіна
Тацяна Ільіна

Таксама затрыманы лекар-анколяг Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэра Дзьмітры Буралкін. У цяперашні час ён знаходзіцца на Акрэсьціна.

Таксама сёньня затрыманая лекар-анэстэзіёляг Рэспубліканскага цэнтру дзіцячай хірургіі Сьвятлана Лазарава разам з мужам Віталём. Яны знаходзяцца ў Ленінскім РУУС Менску.

XS
SM
MD
LG