Насамрэч
Праўда.
Паводле аналізу, зробленага агенцтвам БелаПАН, ва Ўкраіне летась спажывецкія цэны вырасьлі на 5%, у Расеі — на 4,91%, у Латвіі — на 0,5%, у Літве — на 0,2%.
У Польшчы індэкс спажывецкіх цэнаў павысіўся на 2,6%.
Паводле падлікаў агенцтва БелаПАН, сярод 15 дзяржаваў — былых рэспублік СССР Беларусь паводле тэмпу росту спажывецкіх цэнаў за мінулы год аказалася на пятым месцы, пасьля Ўзбэкістану (11,1%), Кіргізстану (9,7%), Таджыкістану (9,4%) і Казахстану (7,5%).
Расею і Ўкраіну Беларусь апярэджвае паводле тэмпу росту спажывецкіх цэнаў ужо другі год запар.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі