Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэмʼер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце.
«Вызваленьне палітвязьняў, спыненьне рэпрэсій, свабодныя дэмакратычныя выбары — гэта найважнейшыя крокі, якіх патрабуюць беларусы. Гэтага ж патрабуюць Літва і ўвесь дэмакратычны сьвет», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні прэмʼер-міністра Літвы.
Шыманіце заявіла, што апазыцыя — гэта «не беларускі народ, які змагаецца за свабоду і асноўнае права вырашаць свой лёс». «Крывавы рэжым Аляксандра Лукашэнкі даўно ператварыўся ў апазыцыю для народу сваёй краіны», — сказала літоўская прэмʼер-міністарка.
Тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў, што тэмамі сустрэчы былі
- палітвязьні,
- Усебеларускі народны сход,
- санкцыі,
- вакцыны,
- рэлякацыя беларусаў у Літву,
- падтрымка грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.