Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары менскай Серабранкі запісалі відэа пра Галакост, дзе супаставілі жоўтыя зоркі зь бел-чырвона-белымі


Жыхары Серабранкі супраць гета ў Менску. Скрыншот зь відэа
Жыхары Серабранкі супраць гета ў Менску. Скрыншот зь відэа

Аўтары відэа зьвязалі страх менчукоў за свае свабоду і жыцьцё пры нямецкай акупацыі сярэдзіны ХХ ст. з падзеямі і настроямі людзей у горадзе ў 2020-2021 гадах ХХІ ст.

У апісаньні свайго пасланьня жыхары Серабранкі кажуць:

«Мы зноў чуем: „Вас ня мусіць быць“; па нас прыходзяць чорныя людзі – і мы зьнікаем назаўсёды. Мы ня маем зброі, каб абараніць сабе і тых, каго любім. Сёньня мы добра адчуваем боль нашых продкаў, забітых у гета і канцлягерах. Мы выходзім сказаць, што мы ёсьць, што нарадзіліся вольнымі, каб любіць, марыць, ствараць, не баючыся за сябе і сваіх дзяцей».

Удзельнікі відэа сымбалічна зьмясьцілі на сваю вопратку жоўтыя і бел-чырвона-белыя зоркі, якія нібы паказваюць прыналежнасьць да пагарджанай уладамі групы асобаў. Разам з гэтым у роліку заявілі: «Серабранка ня гета», выказваючы пратэст з адвольнымі затрыманьнямі ў горадзе і рэйдах незнаёмцаў у чорных масках па сталічных раёнах.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG