Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьмічны рэкорд Маска: SpaceX запусьціла ракету са 143 спадарожнікамі


Цяжкая ракета-носьбіт "Фалькон-9" на стартавым комплексе касьмічнага цэнтру імя Кенэдзі ў Фларыдзе, 15 лістапада 2020.
Цяжкая ракета-носьбіт "Фалькон-9" на стартавым комплексе касьмічнага цэнтру імя Кенэдзі ў Фларыдзе, 15 лістапада 2020.

Ілон Маск зноў паставіў касьмічны рэкорд.

Кампанія SpaceХ ажыцьцявіла пасьпяховы запуск 143 невялікіх спадарожнікаў — адной ракетай-носьбітам. Запуск прайшоў з касмадрому ў Фларыдзе.

У нядзелю ў 8.30 па часе Ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША кампанія SpaceX прывяла ў стартавую гатоўнасьць цяжкую ракету-носьбіт «Фалькон» для запуску спадарожнікаў па праграме «Транпортер-1». У папярэдні дзень першая спроба запуску была адкладзена праз умовы надвор’я.

Упершыню запуск 143 касьмічных апаратаў правяла ракета-носьбіт. Таксама ўпершыню ўжытая складаная схема вываду спадарожнікаў на арбіту з рознымі інтэрваламі па часе. Агульная вага спадарожнікаў больш за 5 тон.

Сярод запушчаных спадарожнікаў — 10 апаратаў глябальнай сыстэмы «Старлінк» для забесьпячэньня карыстальнікаў высакахуткасным шырокапалосным доступам да інтэрнэту ў месцах, дзе ён быў ненадзейным, дарагім ці цалкам недаступным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG