Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, назваў Праваабарончы цэнтар «Вясна»:
- 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) — мінімум 182 фігуранты;
- 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) — частку спраў, узбуджаных па арт. 293 КК, перад судом перакваліфікуюць на арт. 342 КК;
- 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак);
- 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту адносна супрацоўніка органаў унутраных спраў);
- 243 КК РБ (Ухіленьне ад сплаты падаткаў);
- 339 КК РБ (Хуліганства).
Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп, абразу прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў міліцыі пераважна па арт. 188, 369 Крымінальнага кодэксу. Па дадзеных, апублікаваных ГУУС МУС, на пачатак студзеня 2021 году заведзеныя 332 крымінальныя справы па гэтых дыфамацыйных артыкулах.