Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекар «хуткай», якога ўдарыў прыхільнік Лукашэнкі, на бальнічным з чэрапна-мазгавой траўмай


Кадры зь відэа, апублікаванага Tut.by
Кадры зь відэа, апублікаванага Tut.by

Лекар хуткай дапамогі, якога ў шпіталі ўдарыў прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі, атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Цяпер ён на бальнічным, паведаміла «Першаму рэгіёну» кіраўніца станцыі хуткай дапамогі Валянціна Пашкевіч.

Яна таксама сказала, што лекар напісаў заяву ў міліцыю.

Валянціна Пашкевіч упэўненая, што доктар ніякім чынам ня мог закрануць палітычныя пачуцьці пацыента. На «хуткай» ёсьць строгая інструкцыя: удакладніць анамнэз і даставіць у мэдычную ўстанову безь ніякіх гутарак.

«Мэдыцына павінна быць па-за палітыкай і вытрымліваць нэўтралітэт. Супрацоўнікам хуткай дапамогі абсалютна ўсё адно, які кантынгент перад імі. Задача адна — уратаваць», — сказала Валянціна Пашкевіч.

5 студзеня 55-гадовы былы вайсковец у п’яным стане зваліўся на прыпынку і разьбіў твар. Яго заўважылі амапаўцы і выклікалі «хуткую». Па дарозе, паводле адстаўніка, мэдыкі і пацыент нібыта разгаварыліся пра палітыку. П’янаму мужчыну здалося, што лекары чымсьці незадаволеныя, і ён гэтым абурыўся.

Далейшыя падзеі мэдыкі зафіксавалі на камэру: пацыент лаецца на маладога лекара, а потым б’е яго ў твар. Пасьля гэтага дэбашыра адвёў убок міліцыянт.

У выніку мужчыну адпусьцілі дадому. Пазьней ён заявіў, што яму сорамна за свае паводзіны, але палітычныя погляды зьмяняць ён не зьбіраецца.

Ён працаваў кіроўцам школьнага аўтобуса, але пасьля гэтай гісторыі яго звольнілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG