Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць палітвязьняў у Беларусі павялічылася адразу на дзевяць чалавек


Лісты палітвязьням
Лісты палітвязьням

Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычным перасьлед яшчэ 9 чалавек. Сярод іх ёсьць грамадзянін Расеі.

У сувязі з інфармацыяй аб узяцьці пад варту і прад’яўленьні абвінавачаньняў па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі) праваабарончая супольнасьць прызнала траіх чалавек палітвязьнямі. Гэта Сьвятаслаў Герасімук, Ян Фалькін і Аляксей Мельнікаў.

Яшчэ шасьцёра сталі палітычнымі зьняволенымі пасьля абвінавачаньняў па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак): Вольга Паўлава, Аляксандар Раентаў, Вікторыя Міронцава, Анастасія Міронцава, Мікалай Шаметаў і грамадзянін Расеі Аляксандар Геджадзэ.

Праваабаронцы адзначылі, што ўлады адносна гэтых грамадзянаў парушылі іх канстытуцыйную свабоду ўдзельнічаць у мірных сходах, тады як самі выступы насілі стыхійны, самаарганізаваны характар, іх выклікаў недавер да вынікаў выбараў прэзыдэнта 9 жніўня.

Перасьлед усіх пералічаных 9 грамадзянаў падпісанты заявы назвалі палітычна матываваным.

Праваабаронцы патрабуюць спыніць перасьлед усіх палітычных вязьняў і выпусьціць іх зь месцаў пазбаўленьня волі. Паводле стану на 11 студзеня ў Беларусі 176 палітвязьняў, іх колькасьць пастаянна расьце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG