Журналістка Наіля Аскер-задэ пабывала дома ў Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў, каб узяць інтэрвію для тэлеканалу «Россия-1».
З гэтай нагоды накрылі стол, прэсавая сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант пачаставала журналістку блінамі.
На адным з фота, якія Наіля Аскер-задэ апублікавала ў «Інстаграме», бачна, што па накрытым стале ходзіць сабака пароды шпіц.
Гэтае фота выклікала эмацыйнае абмеркаваньне ў сацсетках наконт этыкі і дрэсіроўкі.
Гэта ня першае зьяўленьне шпіца ў нестандартнай сытуацыі. Летась Аляксандар Лукашэнка на суботніку ў красавіку насіў шпіца ў кошыку для саджанцаў.