Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнта-«рэкардсмэна» асудзілі восьмы раз. Яму ўжо набегла 114 сутак арышту


24 сьнежня восьмы раз за апошнія два месяцы судзілі студэнта-чацьвёртакурсніка БДУІР і экс-супрацоўніка навукова-тэхнічнага цэнтру КДБ Яна Салановіча.

Судзьдзя суду Партызанскага раёну Менску Міхаіл Макарэвіч пакараў маладога чалавека яшчэ 15 суткамі арышту за акцыю 25 кастрычніка.

З улікам тэрмінаў паводле папярэдніх пратаколаў за кратамі ён правядзе 114 дзён. Раней праваабаронцы прызналі Яна палітвязьнем і запатрабавалі неадкладна яго вызваліць.

Яна Салановіча затрымалі 1 лістапада падчас маршу на Курапаты. Назаўтра суд даў яму 12 сутак, але на волю ён так і ня выйшаў. Як высьветліў адвакат, студэнт прызнаўся, што выходзіў на вуліцу са жніўня, і пералічыў 15 эпізодаў.

Жнівеньскія выступы яму «сьпісалі» за тэрмінам даўнасьці, аднак за астатні час склалі восем пратаколаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG