Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі пэнсіянэраў


Архіўнае фота. Падчас адной з папярэдніх акцый пэнсіянэраў у Менску, 2 лістапада 2020 году
Архіўнае фота. Падчас адной з папярэдніх акцый пэнсіянэраў у Менску, 2 лістапада 2020 году

У цэнтры Менску 23 сьнежня прайшоў пазачарговы «Марш мудрасьці» — акцыя пэнсіянэраў, што звычайна адбываецца ў панядзелкі, паведамляе БелаПАН.

Каля двух дзясяткаў чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, парасонамі і стужкамі прайшлі па вуліцах Веры Харужай, Куйбышава і Кульман, скандуючы: «Жыве Беларусь!», «Свабоду нашым дзецям!» і «Фашызм ня пройдзе!».

Адна з пастаянных удзельніц маршу паведаміла БелаПАН, што ў канцы акцыі на вуліцы Багдановіча пачаліся затрыманьні.

«Бліжэй да парку Дружбы Народаў пад’ехаў белы бус і забраў меркавана трох чалавек. Забіралі тых, хто маладзейшы, у раёне 50 гадоў», — сказала яна.

Прозьвішчы затрыманых і іх дакладная колькасьць пакуль невядомыя.

Папярэдняя акцыя 21 сьнежня прайшла бяз загадзя абвешчанага месца збору, каб пазьбегнуць затрыманьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG