Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці ўдзельніка пратэсту пакаралі 2 гадамі «хатняй хіміі» за міліцэйскую рацыю


Адна з акцыяў пратэсту ў Берасьці
Адна з акцыяў пратэсту ў Берасьці

У Берасьці абвясьцілі прысуд у справе аб крадзяжы міліцэйскай рацыі. 34-гадоваму Дзьмітрыю Шчурко прысудзілі 2 гады хатняй «хіміі».

Інцыдэнт, за які судзілі Дзьмітрыя Шчурко, адбыўся 20 верасьня. Тады на рагу вуліц Савецкай і Гогаля сабраліся ўдзельнікі акцыі пратэсту. Да іх пад’ехаў мікрааўтобус зь сілавікамі і пачаліся затрыманьні, піша Tut.by.

Па вэрсіі абвінавачаньня, мужчына скарыстаўся тым, што міліцыянты адцягнуліся на ўдзельнікаў дэманстрацыі, і дастаў з падсумка бронекамізэлькі аднаго зь іх радыёстанцыю. Выкрадзеную рацыю ён панёс дадому. Праз дзень яго выклікалі ў аддзяленьне міліцыі, дзе ён вярнуў абсталяваньне. Ва УУС шкоду ацанілі ў 890 рублёў.

Шчурко раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, ён выхоўвае дваіх дзяцей: 8 і 2 гадоў.

Берасьцеец вінаватым сябе не прызнаў. Суду ён расказаў, што 20 верасьня прыехаў на Савецкую прагуляцца. Каля помніка 1000-годзьдзя завязалася бойка з АМАПам. Сілавікі падбеглі да Дзьмітрыя, сказалі яму «ляжаць» і паспрабавалі скруціць. Празь дзень Дзьмітрыю патэлефанавалі з крымінальнага вышуку і папрасілі прыйсьці. У райаддзеле ён вярнуў рацыю. Затым яго дапыталі, затрымалі і адправілі ў ІЧУ Ленінскага РАУС.

У судзе мужчына растлумачыў, што красьці рацыю ён не зьбіраўся. Ён узяў яе, каб выкарыстоўваць у якасьці доказу злачынстваў невядомых, якія затрымлівалі мірных дэманстрантаў.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG