Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка палітвязьня Ігара Лосіка спыніла галадоўку, яе муж у СІЗА працягвае галадаць


Палітвязень Ігар Лосік з жонкай Дар'яй.
Палітвязень Ігар Лосік з жонкай Дар'яй.

Дар’я Лосік патлумачыла сваё рашэньне выйсьці з галадоўкі ціскам на сям’ю. Па яе словах, пасьля шматлікіх інтэрвію і відэазваротаў пачаўся моцны прэсінг, пра абставіны якога яна абяцае расказаць пазьней.

У камэнтары для БелаПАН Дар’я Лосік сказала, што адчувае сябе здавальняюча. Пра стан мужа, які галадае шосты дзень, спадзяецца даведацца найбліжэйшым часам.

15 сьнежня стала вядома, што Ігару Лосіку, які знаходзіцца пад вартай ад 25 чэрвеня, прад’яўлена новае абвінавачваньне. Цяпер ён ня толькі фігурант справы на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак), але і арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Санкцыя апошняга прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ад 3 да 8 гадоў.

25 сьнежня заканчваўся гранічны тэрмін утрыманьня палітзьняволенага па папярэднім абвінавачваньні, таму, на думку праваабаронцаў, сьледзтва не прыдумала нічога лепшага, як пакінуць яго пад вартай паводле новай справы.

Блогер віны не прызнаў і адказаў на новае абвінавачваньне бестэрміновай галадоўкай да зьняцьця ўсіх абвінавачваньняў ці зьмены меры стрыманьня. Свой крымінальны перасьлед Ігар Лосік лічыць палітычна матываваным. У гэты ж дзень пра пачатак галадоўку абвясьціла і яго жонка.

«Абвінавачваньне майму мужу вынесенае проста абсурднае. Нібыта ён рыхтаваў масавыя беспарадкі. Дзе, знаходзячыся ў Баранавічах? Седзячы з дачкой дома? Гэта проста зьдзек. Я нават уявіць не магу, што адбываецца ў іх у галовах, калі яны такое кажуць», — заявіла Дар'я Лосік агенцтву БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG