Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША зарэгістравалі другую вакцыну супраць COVID-19


Вакцына кампаніі "Мадэрна"
Вакцына кампаніі "Мадэрна"

Упраўленьне па санітарным наглядзе ЗША (FDA) 18 сьнежня, у пятніцу, выдала надзвычайны дазвол на ўжываньне вакцыны амэрыканскай фармацэўтычнай кампаніі Moderna.

У гэтыя выхадныя дні заплянавана разьмеркаваць па мэдыцынскіх установах амаль 6 млн доз прэпарата, а вакцынацыя пачнецца ў 20-х чыслах сьнежня.

Эфэктыўнасьць «Мадэрны», па дадзеных вытворцы, складае 94%. Кампанія мае намер у 2021 годзе атрымаць паўнавартасную ліцэнзію ў ЗША.

  • 11 сьнежня вакцына нямецкай біятэхналягічнай кампаніі BioNTech і яе амэрыканскага партнэра Pfizer ужо атрымала экстраны дазвол уладаў ЗША. Вакцынацыя пачалася 14 сьнежня.
  • Злучаныя Штаты сталі шостай краінай, дзе дазволена прымяненне вакцыны BioNTech / Pfizer. Раней гэта зрабілі ўлады Вялікабрытаніі, Канады, Бахрэйна, Саудаўскай Арабіі і Мэксікі.
  • У ЭЗ праверка вакцыны BioNTech / Pfizer працягваецца, Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA), як чакаецца, прыме рашэньне да 29 сьнежня.
  • Па выніках дасьледаваньняў, эфэктыўнасьць прэпарата кампаній BioNTech і Pfizer дасягае 95%, у выпадку з людзьмі старэйшыя за 65 гадоў — больш за 94%. Сур’ёзных пабочных дзеяньняў ва ўдзельнікаў выпрабаваньняў, больш за 40% якіх — людзі ва ўзросьце ад 56 да 85 гадоў, да гэтага часу не выяўлена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG