Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нашае лідэрства грунтуецца не на прыкладзе нашай сілы, а на сіле нашага прыкладу». Байдэн зьвярнуўся да амэрыканцаў


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Джо Байдэн, які набраў дастаткова галасоў, каб стаць новым прэзыдэнтам ЗША, выступіў з зваротам да амэрыканцаў. Ён заявіў, што стане лідэрам, які абʼяднае амэрыканцаў і сказаў, якія задачы найперш будзе вырашаць на прэзыдэнцкай пасадзе.

  • Я зраблю ўсё, каб Амэрыку зноў паважалі ва ўсім сьвеце.
  • Як прэзыдэнт ЗША я буду гэтак жа напружана працаваць як на карысьць тых, хто не галасаваў за мяне, так і тых, хто галасаваў за мяне.
  • Амэрыка зьвярнулася да нас і дала нам мандат кіравацца сіламі навукі і надзеі і весьці бітвы нашага часу — бітву зь вірусам, з сыстэмным расізмам, бітву за ўратаваньне нашай плянэты і абарону дэмакратыі.
  • Я бяру на сябе абавязкі зрабіць усё, каб перамагчы пандэмію.
  • Плян [барацьбы з COVID-19] будзе збудаваны на навуковым грунце. Ён будзе збудаваны на спагадзе, спачуваньні і клопаце.
  • Сёньня на Амэрыку глядзіць увесь сьвет. Я перакананы, што Амэрыка ў сваіх найлепшых праявах служыць маяком для ўсяго сьвету. Нашае лідэрства грунтуецца не на прыкладзе нашай сілы, а на сіле нашага прыкладу.
  • Мы заўжды глядзім у будучыню. Я бачу больш свабодную і справядлівую Амэрыку. Амэрыку, якая стварае годныя і шанаваныя працоўныя месцы. Я бачу Амэрыку, якая можа лекаваць такія хваробы, як рак і хвароба Альцгеймэра. Амэрыку, якая нікога ня кідае. Амэрыка, якая ніколі не здаецца.

Амэрыканскія СМІ назвалі Джо Байдэна пераможцам на выбарах у ЗША 3 лістапада. Дональд Трамп пры гэтым адмовіўся прызнаць сваю паразу.

Джо Байдэн — былы сэнатар, віцэ-прэзыдэнт ЗША пры Бараку Абаму і чалавек, які амаль паўстагодзьдзя правёў у амэрыканскай палітыцы. 20 лістапада яму споўніцца 78 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG