Новы міністар унутраных спраў — Іван Кубракоў. Дагэтуль ён быў начальнікам ГУУС Менгарвыканкаму.
Закрыліся межы з Польшчай, Літвой і Ўкраінай — беларусы масава скардзяцца, што ня могуць вярнуцца на радзіму.
Каля будынку Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту студэнты пратэставалі супраць звальненьня выкладчыкаў і адлічэньня студэнтаў.
Магілёўскі раённы суд прызнаў грамадзкага актывіста Станіслава Паўлінковіча вінаватым у абразе судзьдзі падчас выкананьня ёю службовых абавязкаў.
Сьвятлана Ціханоўская, якая 24 кастрычніка сышла на самаізаляцыю, далучыцца да сваёй каманды 2 лістапада, пасьля таго як яе тэст на COVID-19 аказаўся адмоўны.
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні выказаў гатовасьць прыняць на навучаньне студэнтаў, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі і былі адлічаныя зь беларускіх ВНУ.