Онлайн-трансьляцыя скончаная.
Падсумаваньне зь Менскага маршу можна пачытаць і паглядзець тут.
За ўсімі апошнімі навінамі сачыце ў Тэлеграме Свабоды!
Людзі чакаюць затрыманых блізкіх каля РАУС у Горадні
Каля 60 чалавек чакаюць сваіх блізкіх пад Ленінскім РАУС. Людзі вязуць гарбату, каву, канапкі, печыва для ўсіх. Выпусьцілі некалькі чалавек, у тым ліку мужчыну з інваліднасьцю (ДЦП), непаўналетніх. Адзін чалавек пацьвердзіў, што прафэсар Алесь Краўцэвіч у Ленінскім РАУС, сваякам такую інфармацыю міліцыянты не даюць. На большасьць складаюць пратаколы за ўдзел у мітынгу.
Тры шпіталі прымаюць пацярпелых ад сілавікоў
Менск, вайсковы шпіталь: гараць вокны апэрацыйных. Паведамляюць, што параненых вязуць яшчэ ў 6-ю бальніцу і ў бальніцу хуткай мэдычнай дапамогі, паведамляе тэлеграм незалежнага аб’яднаньня мэдыкаў «Белые халаты».
Колькасьць параненых невядомая. Да Арлоўскай пасьля выбухаў выехала каля 10 машын хуткай дапамогі з розных падстанцый.
Калёна спэцтэхнікі ўчыніла аварыю ў цэнтры Менску
На праспэкце Незалежнасьці ў Менску, у раёне плошчы Якуба Коласа (насупраць гімназіі №23), адбылося ДТЗ з удзелам сілавікоў.
Мужчыну паранілі гумовай куляй. ФОТА
«Новая газета» апублікавала здымак мужчыны, у якога сілавікі стрэлілі гумовай куляй на вуліцы Арлоўскай. У камэнтары РИА Новости міліцыя абгрунтавала ўжываньне спэцсродкаў тым, што пратэстоўцы нібыта «спрабавалі нападаць на сілавікоў»
Горадня: затрыманых пазначаюць зялёнкай
Пра гэта расказаў адзін з затрыманых Юры. Зь ягоных словаў, сілавікі пры затрыманьні ставілі крыжыкі зялёнкай тым, каго палічылі большымі парушальнікамі закону.
Зьявіліся яшчэ фота гарадзенцаў, якім сілавікі разьбілі галовы, але не затрымалі. Адзін зь іх — малады хлопец, другі — мужчына ва ўзросьце, які потым шпацыраваў па Савецкай вуліцы са сьцягам з крывавымі плямамі. Гарадзенкі перабінтавалі мужчын.
Затрыманьні падчас маршаў
- Стала вядома, што ў Менску затрымалі актывіста Зьмітра Дашкевіча.
- У Віцебску затрымалі яшчэ 2 журналістаў, якія вярталіся дахаты пасьля асьвятленьня акцыі: журналіста «Спутника» Паўла Вура і фотакарэспандэнта TUT.BY і «Народнай Волі» Алеся Пілецкага.
- Праваабаронцам «Вясны» ўжо вядомыя прозьвішчы 79 затрыманых па ўсёй Беларусі.
Сілавікі стралялі па людзях, адзін паранены
Карэспандэнт «Новой газеты» ў Менску паведамляе, што падчас разгону сілавікі стралялі гумовымі кулямі па людзях. Прынамсі адзін пратэстовец паранены ў жывот.
Сілавікі стралялі па людзях, адзін паранены
Карэспандэнт «Новой газеты» ў Менску паведамляе, што падчас разгону сілавікі стралялі гумовымі кулямі па людзях. Прынамсі адзін пратэстовец паранены ў жывот.
У Гомлі затрымалі 15 чалавек, сярод іх старыя і дзеці
У Гомлі сярод затрыманых жанчына 1947 году нараджэньня і інвалід 2-й групы 1968 году нараджэньня.
З Чыгуначнага РАУС адпусцілі пяць затрыманых непаўналетніх, з Цэнтральнага РАУС адпусцілі актывіста Ўладзімера Няпомняшчых і 21-гадовага Алега Германовіча.
Міліцыя пацьвердзіла, што ўжыла спэцсродкі
Менская міліцыя пацьвердзіла РИА Новости, што ўжыла на Арлоўскай спэцсродкі – для «спыненьня супрацьпраўных дзеяньняў пратэстоўцаў».
У Менску паляцелі сьвятлашумавыя гранаты, ёсьць пацярпелыя
Міліцыя спрабуе ўсталяваць кардон каля Цэнтральнага РУУС Менску на вуліцы Арлоўскай. Яе спрабуюць абысьці пратэстоўцы. Шмат сьвятлашумавых гранат, перадае карэспандэнт Свабоды.
Пратэстоўцы апынуліся паміж двума кардонамі сілавікоў на ўчастку паміж Цэнтральным РУУС і Вярхоўным судом.
Як мінімум адзін чалавек пацярпеў ад выбуху сьвятлашумавой гранаты: аскепкамі яму пашкодзіла галёнку, паведамляе «Наша Ніва».
Менск. Людзі прагналі кардон міліцыянтаў на Арлоўскай
Сілавікі хутка зьяжджаюць на бусах. За імі бягуць пратэстоўцы. Усё гэта адбывалася насупраць будынку РНПЦ «Маці і дзіця»
Менск: пратэстоўцы адыходзяць ад ланцуга АМАП
Калёна адыходзіць ад ланцуга АМАП. У калёне ёсьць паведамленьні, што па Арлоўскай у бок пратэстоўцаў рухаецца спэцтэхніка.
Менск: АМАП і вадамёты перагарадзілі пратэстоўцам шлях. Чуваць стрэлы
За мостам на Арлоўскай стаіць сыстэма «Рубеж», 2 вадамёты, ланцуг АМАПу. Яны перагарадзілі калёне шлях да праспэкту Пераможцаў.
Удзельнікі Маршу падышлі да самага ланцуга АМАПу, адлегласьць паміж імі — 5 мэтраў. Крычаць: «Сыходзь!».
Раздаліся некалькі стрэлаў. АМАП спрабуе адагнаць пратэстоўцаў ад ланцуга. Людзі крычаць: «Фашысты!».
Менск: шэсьце працягваецца, калёна ідзе па Арлоўскай
Калёна ідзе па вуліцы Арлоўскай. Калі калёна праходзіла паўз будынак Цэнтральнага РУУС, пачалі скандаваць: «Трыбунал», «Не забудзем, не даруем». Запалілі ліхтарыкі мабільных тэлефонаў.
Кіроўцы падтрымліваюць пратэстоўцаў сыгналамі.
На маршы ў Горадні затрымалі каля сотні чалавек, сярод іх непаўналетнія
Стала вядома, што на маршы ў Горадні затрымалі прынамсі 4 непаўналетніх ва ўзросьце ад 14 да 17 гадоў. Пра гэта расказала адна зь дзяўчат, якую выпусьцілі, калі па яе прыехалі бацькі. Яна паведаміла, што затрымлівалі жорстка. Яе схапілі за шыю і паклалі тварам у асфальт. Разам зь ёй затрымалі, а потым адпусьцілі яе хлопца. Па ейных словах, затрымалі больш за 100 чалавек.
Яшчэ адзін затрыманы пасьпеў пазваніць сваёй жонцы і расказаў, што больш як 100 затрыманых сядзяць у тыры Ленінскага РАУС Горадні. У іх забіраюць тэлефоны.
Як затрымлівалі ў Горадні:
«Ланцуг салідарнасьці» ў Менску
Акцыя ў Берасьці
Менск: адкрылі ўсе станцыі мэтро
У 17:08 усе станцыі метро адкрылі (сёньня закрывалі 12 станцый). Часова закрыты адзін вэстыбюль станцыі «Плошча Леніна» (уваход з боку плошчы Незалежнасьці), цягнікі на гэтай станцыі спыняюцца.